Наўрад ці Барань можна назваць вельмі гастрольным горадам - сюды рэдка даязжаюць заўважныя культурніцкія праэкты. Наўрад ці гэты горад можна назваць тэатральным - нават у значна большай Оршы спектаклі адбываюцца рэдка, што ўжо казаць пра 10-тысячную Барань. Але на гэтым тыдні адбудзецца неверагодная падзея - у Барань прыязжае галоўны тэатар краіны.
Купалаўскі тэатар дасць свой легендарны спектакль "Паўлінка" 9 лютага ў мясцовым палацы мастацтваў. Канешне, можна сказаць, што пасля падзеяў 2020 года Купалаўскі ўжо не той. У тэатра і зараз праблемы з трупай, наведваемасцю і пастаноўкай новых спектакляў пасля таго, як з яго сыйшлі найбольш заўважныя акторы і амаль усё кіраўніцтва. Але наўрад ці бараньскага публіка зможа гэта заўважыць. Для гэтага трэба бачыць адзін і той жа спекаткль раней і цяпер. А Купалаўскі гастралюе вельмі рэдка і да нашага рэгіёна калі і заязжаў, то ў вельмі даўнія часы.