Працягваецца чэмпіянат Беларусі ў хакеі з шайбай. Аршанскі «Лакаматыў» 2 лютага адправіцца ў госці да «Ліды», якая таксама пакуль не ўваходзіць у 8-ку. Матч пачнецца а 19-й гадзіне.
Пакуль справы аршанцаў не самыя лепшыя, каманда пасля 47 праведзеных сустрэч у рэгулярным першынстве мае 38 пунктаў, у яе менш за ўсіх перамог у асноўны час — 8, і ўжо 24 «прамыя» паразы, то бок у асноўныя 60 хвілін сустрэчы.
У лідэрах — салігорскі «Шахцёр», «Віцебск» і менскае «Юнацтва».
«Лакаматыў» праваліў хатнюю серыю ў студзені. Каманда прагуляла тры матчы запар — «Шахцёру» 2:4, «Дынама-Маладзечна» 1:3 і «Юнацтву» 0:3. Праўда, і два супернікі з гэтых былі з самага верху табліцы.