00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

Суд над намеснікам у «Цяплічным»

21.03.2024 13:04

649 праглядаў, 0 каментароў

Мужчыну судзяць за службовую халатнасць.

У Воршы судзяць намесніка дырэктара «Цяплічнага». Імя Максіма Касцюковіча ўжо два тыдні фігуруе ў раскладзе суда Аршанскага раёна. Пра гэта піша канал «Витебск, я гуляю».

Мужчына працяглы час курыраваў камерцыйныя пытанні ў арэхаўскім саўгасе. Некалькі гадоў таму саўгас перайшоў пад апеку энергетыкаў.

Напярэдадні ў «Цяплічным» адкрылася вакансія намесніка дырэктара, але іншага — па вытворчасці.

Што пагражае Касцюковічу?

Найперш, прысуд намесніку дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства залежыць ад часткі крымінальнага артыкулу, якую яму выставілі ў віну. Імаверна, гэта першая частка артыкулу. Таму максімальнае пакаранне можа быць 5 гадоў турмы.

Сам артыкул гаворыць:

Артыкул 428. Службовая халатнасць

1. Невыкананне або неналежнае выкананне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў з прычыны нядобрасумленных або нядбайных адносін да службы, якія пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне шкоды дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры, —

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Тыя ж дзеі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць чалавека або іншыя цяжкія наступствы, —

караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Суд над намеснікам у «Цяплічным»

Мужчыну судзяць за службовую халатнасць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение