00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Грамадства

«Маяк Высокае» ў судзе

29.03.2024 15:02

613 праглядаў, 0 каментароў

Галоўнага агранома звольнілі... падчас аперацыі.

Галоўны аграном гаспадаркі ў Аршанскім раёне лёг на аперацыю па пратэзаванні тазасцегнавага сустава. За гэты час у яго скончыўся тэрмін кантракту, і мужчына быў звольнены. Ён пайшоў у суд з пазовам аб аднаўленні на працы, спагнанні маральнай кампенсацыі і іншых выплат — і выйграў, паведамілі ў прэс-службе суда.

Пазоўнік з 2012 года працаваў галоўным аграномам у ААТ «Маяк Высокае». Апошні раз кантракт яму працягнулі да 31 ліпеня 2023 года.

28 чэрвеня таго ж года мужчына атрымаў ад наймальніка апавяшчэнне аб спыненні працоўных адносін пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта без тлумачэння прычын. За папярэдні год да аграному не было ніякіх нараканняў, спагнанняў па дысцыплінарнай частцы, і ён быў упэўнены, што з ім падоўжаць кантракт.

З 30 чэрвеня 2023-га мужчына пайшоў на працяглы бальнічны — яму трэба было пратэзаванне тазасцегнавага сустава, ён двойчы ляжаў у стацыянары. Аб сваім жаданні працаваць далей начальству не паведаміў і праз месяц быў звольнены ў сувязі з заканчэннем кантракта. Са спецыялістам зрабілі канчатковы разлік, ён таксама атрымаў пакладзеныя па калектыўнай дамове выплаты. Аднак загад аб звальненьні яму не ўручылі, а адмову ад атрыманьня працоўнай кніжкі ён падпісаў толькі 27 кастрычніка.

Паколькі пасляаперацыйная рэабілітацыя зацягнулася аж да 22 снежня 2023-га, аграном не змог адразу звярнуцца ў суд па абарону сваіх парушаных правоў. Ён пайшоў туды ўжо ў студзені — папрасіў аднавіць яго на працы, спагнаць з гаспадаркі выплаты па калектыўнай дамове на суму 370 рублёў, сярэдні заробак за час вымушанага прагулу ў памеры 701,12 рубля, 500 рублёў маральнай кампенсацыі, а таксама судовыя выдаткі.

У судзе пацвердзілі, што спецыяліст не падвяргаўся дысцыплінарным спагнанням, а значыць, прадпрыемства павінна было працягнуць з ім кантракт. Мужчыну таксама не азнаёмілі з загадам аб звальненні і не вярнулі працоўную кніжку ў належным парадку, а тэрмін для звароту ў суд ён прапусціў з уважлівай прычыны.

Па рашэнні суда звольненага работніка аднавілі на працы на ранейшай пасадзе галоўнага агранома, спагналі з гаспадаркі розныя выплаты на яго карысць на агульную суму 1991 рубель, а таксама дзяржаўную пошліну.

У адрас адказчыка, які парушыў працоўнае заканадаўства, вынеслі прыватнае вызначэнне.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Маяк Высокае» ў судзе

Галоўнага агранома звольнілі... падчас аперацыі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение