Яшчэ два тыдні таму па краіне пачалі ўводзіць абмежаванні на наведванне лясоў. Звычайная сезонная з'ява, хаця ў гэтым годзе, магчыма, што ранняя. Тады - адным з першых - абмежаванне было ўведзена ў Круглянскім раёне. Але на гэтым тыдні мапа абмежаванняў змянілася. І непасрэдна закранула Аршаншчыну. Абмежаванні ўведзеныя ў Аршанскім, Шклоўскім і Сененскім раёнах.
Гэта азначае, што ў лясы нельга заязжаць на аўтамабіле і разводзіць вагонь.