Завяршаецца рэгулярнае першынство Беларусі ў міні-футболе. Аршанскі «Вітэн» у бліжэйшую суботу, 13 красавіка, адправіцца ў Менск на гульню. Супернікам будзе адзін з наймацнейшых клубаў краіны апошніх гадоў, «Сталіца».
Сустрэча адбудзецца, а 13-й гадзіне. Аршанцаў задавальняе перамога з любым лікам, каб фінішаваць на першым месцы і з найвыгаднейшай пазіцыі стартаваць у другім этапе.
«Сталіца» ж даўно вырашыла пытанне па выхадзе ў фазу ўцінання, яе 3-му месцу па выніках першага этапу нічога не пагражае.