15:00

+10

6 м/с

988 гПа

18:00

+10

4 м/с

990 гПа

21:00

+9

3 м/с

991 гПа

00:00

+6

2 м/с

991 гПа

03:00

+7

1 м/с

991 гПа

Орша, Культура

Траўма — чыгунка — катарга — Капенгаген

27.04.2024 09:02

665 праглядаў, 0 каментароў

Успаміны Эпштэйна. Частка 10-я.

Вока Залмана (майго бацькі, жанатага на Дзіне Рыве Берман) было пашкоджана, калі яму было каля 14 ці 15 гадоў; нейкая крэйда, бяліла ці вапна ўпала са столі ў вока, і ніхто не паспеў патурбавацца за яго. Інакш кажучы, ён быў прыгожым маладым чалавекам. У гэтым жа ўзросце паступіў у тэхнікум, дзе вучылі спецыяльнасцям механікаў, кавалёў, рамеснікаў і г. д.

Скончыўшы звычайную школу ў 15 гадоў, можна было пайсці ў гэтую Рамесную вучэльню. Школа знаходзілася ў цэнтры Воршы побач з «Габрэйскай вучэльняй», яна была толькі для габрэйскіх дзяцей.

У 17-18 гадоў ён атрымаў дазвол пакінуць край і паспрабаваў уладкавацца ў іншым месцы. Прыехаў у Разань, дзе ўладкаваўся на Расейскую чыгунку. Тут ён вельмі добра навучыўся гаварыць па-расейску. У 1905 г. яго выклікалі ў прызыўную камісію, каб расейскія вайскоўцы вырашылі, ці варта яго прызываць, але з-за вока яму адмовілі.

Вярнуўся ў Разань і стаў удзельнікам рэвалюцыйнага руху. Яго схапіла паліцыя — можа, таму, што там, дзе ён жыў, знайшлі нейкія рэвалюцыйныя матэрыялы, ці таму, што ён удзельнічаў у дэманстрацыі, дзе наважыліся пранесці чырвоны сцяг. Адправілі на Поўнач на катаргу пад Онежам і Архангельскам. У мяне ёсць фотаздымак, на якім намаляваны мой бацька, які трымае (верагодна) балалайку, і група іншых вязняў у лесе. Бацька сядзіць на ствале дрэва ў казацкай кофтачцы.

Бацьку аднапалчане дапамаглі ўцячы з лагеру. Калі ён вярнуўся на радзіму, у Воршу, родныя далі яму 30 рублёў і параілі як мага хутчэй знікнуць, бо калі яго знойдуць дома, яны былі ўпэўненыя, што яго адправяць у Сібір.

Затым мой бацька паехаў у Капенгаген, і 11 лютага 1907 г. паліцыя выдала яму від на жыхарства («opholdsbog»), каб ён мог пачаць працаваць. Ён прывёз з сабой расейскае вучнёўскае пасведчанне. Від на жыхарства маёй маці быў выдадзены 2 красавіка 1907 года, гэта павінна азначаць, што яны прыбылі ў Капенгаген амаль адначасова.

Яны ўзялі шлюб у 1908 годзе, і, як было сказана раней, я нарадзіўся 4 студзеня 1910 года. Мой бацька вёў дзённік на расейскай мове з 7 ліпеня 1907 года. Дзённік разам з некаторымі лістамі і нататкамі на расейскай мове і поўны дзённік майго бацькі захоўваўся падчас знаходжання ў Швецыі ў 1943–1945 гадах, быў перададзены ў Габрэйскі музей Капенгагену (які будаваўся падчас занатоўкі ўспамінаў).

Успаміны Эпштэйна:

1 частка. «Сям’я Эпштэйнаў з Воршы над Дняпром»

2 частка. Пачынаўся Шабат

3 частка. Пэйсы і штрэймэль не насілі

4 частка. Дзівакі Воршы

5 частка. Якія былі імёны

6 частка. Пансіянат аршанцаў у Капенгагене

7 частка. «З хрысціянамі былі добрыя адносіны»

8 частка. Энергічны Марвін

9 частка. «Фурманкі накрывалі льном»

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Траўма — чыгунка — катарга — Капенгаген

Успаміны Эпштэйна. Частка 10-я.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение