Гаворка ідзе пра маёнтак Цюндзявіцкіх, які знаходзіцца ў вёсцы Галошава Талачынскага раёна. Сам дом, які і выстаўлены на продаж, пабудаваны ў 1897 годзе і быў галоўным будынкам вялікай гаспадаркі. На базе ўсёй сядзібы было два заводы, лесапілка, ферма элітных коней. Самае цікавае - побач ёсць лекавыя гразі, якія выкарыстоўвалі для лячэння яшчэ ў пачатку 20-га сагоддзя. Гаспадары маёнтка з'ехалі ў 1917 годзе, а маёмасць была камуністамі канфіскаваная і на працягу мінулага стагоддзя прыйшла ў поўны заняпад.
Будынак, аб'ектыўна прыгожы. Але ж патрабуе вялікіх сродкаў на рамонт ды асцярожнасці, каб не папсаваць аўтэнтыку, бо сядзіба - помнік архітэктуры. У хуткім часе сядзібу плануюць выставіць на аўкцыён усяго за 40 рублёў!