Сёняшні краязнаўчы выпуск мы прысвячам блізкаму да Оршы Рагвалодаву камяню. Сёння каля краязнаўчага музея ёсць яго копія, але гэта толькі копія, прычым, неверагодна зменьшаная. Арыгінал, у параўнанні з копіяй, быў гіганцкі.
Ці ведаеце вы што за Рагвалод стварыў гэты камень? Навошта і калі? А галоўнае, ці ведаеце вы куды падзеўся арыгінал гэтага помніка? Адказы на гэтыя пытанні ў нашым сёняшнім роліку.