Перамога ў Гародні над «УУС-Дынама» вывела бы аршанскі міні-футбольны клуб у паўфінал чэмпіянату Беларусі. Аднак супраць гэтага выступіў супернік.
Ужо на 3-й хвіліне Рабыка з перадачы Сэбіскверадзэ вывеў гасцей наперад, але «міліцыянты» ўжо праз некалькі секундаў лік зраўнялі. Канец першай паловы быў для «энергетыкаў» кашмарным — адразу два прапушчаныя галы на апошніх секундах. Лік 3:1 акрыляў «УУС-Дынама».
На самым стартце другой паловы Батурын адзін мяч адгуляў, але на 31-й гарадзенцы зноў павялічылі сваю перавагу да «+2». У канцы матчу паўстаў напружаны момант — у браму «УУС-Дынама» паставілі пенальці, з чым быў нязгодны трэнер гаспадароў Багдзевіч. Але суддзі Шупілаў з Баранавічаў і Патапчук з Менску засталіся непахіснымі ў сваім поглядзе на сітуацыю і «ўручылі» трэнеру жоўтую картку. Сэбіскверадзэ загнаў гол з 7-метровага, але часу зрабіць большае ў аршанцаў ужо не было.
Перамога «УУС-Дынама» 4:3, і каманды зраўняліся ў серыі 1-1. Цяпер усё вызначыць трэці матч. Серыя зноў пераязджае ў Воршу. Вырашалны паядынак прызначаны на нядзелю, 12 траўня на 13-ю гадзіну.