Мемарыял адкрылі на габрэйскіх могілках у вёсцы Калышкі (Лёзненскі раён). Як паведамляе сайт vitvesti.by, ініцыятарам два гады таму выступіла Віцебскае грамадскае аб’яднанне «Гарадская габрэйская супольнасць».
Памятны знак выкананы ў форме дрэва з абсечанымі галінамі. На ім — тэкставыя пліты, дзе на беларускай, іўрыце, расейскай і англійскай мовах выгравіраваны надпісы: «Старадаўняе габрэйскае пахаванне. Мястэчка Калышкі» і «Няхай будуць іх душы ўплеценыя ў вечны вузел жыцця». Іншыя надпісы выкананыя толькі на расейскай. Фундатарамі выступілі як прыватныя асобы, так і арганізацыі.
Добраўпарадкавалі і самі могілкі: адрэстаўравалі 400 надмагілляў (мацэваў).
Фота «Витебские вести».