22 верасня праводзіцца міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля". Гэта той дзень, калі аўтамабілістам прапануюць адмовіцца ад выкарыстання асабістага транспарту.
Традыцыя праводзіць дзень без аўтамабіляў нарадзілася ў 1997 годзе ў Францыі ў горадзе Ля Рашэль. У 2008 годзе акцыя "Дзень без аўтамабіля" прыйшла і ў Беларусь. Першыя такія дні адбыліся ў Мінску і абласных цэнтрах. Па статыстыцы, толькі за адзін дзень 22 верасня прадухіляецца выкід забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра краіны ў аб'ёме ад 250 тон.