Таццяна размясціла сваю гісторыю на асабістай старонцы ў Тік-Ток і на яе звярнулі ўвагу журналісты "Наша Ніва". Мы таксама хочам каротка пераказаць гэтую гісторыю, бо яе карысна ведаць усім аўтааматарам.
Сітуацыя адбылася яшчэ ў 2015 годзе, але жанчына да гэтае пары не выплаціла нават 20% патрэбнай сумы. Тады - у 2015-ым - знаёмы жанчыны папрасіў скарыстацца яе аўтамабілем. І жанчына без задняй думкі даверыла машыну сябру. А той зрабіў не правільны манеўр на дарозе і патрапіў у аварыю. Машына атрымала значныя пашкоджанні, а самае страшнае, што ў аварыі былі пацярпелыя. Усе выжылі, але ж двое чалавек апынуліся ў бальніцы. Вінаваты кіроўца прызнаў сваю віну і суд пакараў яго трыма гадамі "Хіміі", якія той ужо адседзеў і цяпер знаходзіцца на волі. А кампенсацыю матэр'яльнай і маральнай шкоды пацярпелым павесілі не на кіроўцу, а на ўладальніцу машыны. Па старых коштах жанчына павінна была выплаціць 650 мільёнаў рублёў, па сёняшніх коштах гэта 65 тысяч рублёў. Прайшло ўжо 9 гадоў, а яна ўсё яшчэ павінна 57.000 рублёў.
наяўнасць пазыкі моцна абмяжоўвае жанчыну - палова яе афіцыйнага заробку забіраюць на кампенсацыю, выезд за мяжу ёй забаронены а банкаўскія карты заблакаваныя. Пры гэтым, у жанчыны ёсць сям'я, якая таксама патрабуе фінансаў.