Аршанскі аўтобусны парк № 3 выпусціў аб’яву аб тым, што арганізуе рух аўтобусаў да Смаленска. Раней гэтую праблему павінна была вырашыць чыгунка, аднак расейскія і беларускія чыноўнікі так і не здолелі пусціць адзіны цягнік, які злучаў бы Смаленск і Оршу простым шляхам.
Ужо відавочна, што перасадка толькі абцяжарвае дарогу, сур’ёзна падаўжае яе. Электравікі вярнулі, але гэта зноў будзе маршрут з перасадкай. Калі раней у Красным, то зараз у Асінаўцы. Са з’яўленнем аўтобусаў з’явіцца альтэрнатыва чыгуначнаму варыянту.
Аўтобус «Орша-Смаленск» будзе хадзіць з 6 верасня па пятніцах, суботах і нядзелях. Адпраўленне з аўтавакзала Оршы ў 6.45, з аўтавакзала Смаленска ў 13.30.
Цана праезду складае 25,4 беларускіх рублі (650 расійскіх рублёў).