03:00

+10

6 м/с

989 гПа

06:00

+10

5 м/с

991 гПа

09:00

+9

6 м/с

993 гПа

12:00

+10

6 м/с

995 гПа

15:00

+12

6 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Праект рэкамендавалі

12.09.2024 08:49

1458 праглядаў, 0 каментароў

Падведзеныя вынікі абмеркаванняў па забудове на Дзяржынскага.

За подпісам намесніка старшыні Аршанскага райвыканкаму Дзмітрыя Лапаціна і іншых сяброў адпаведнай камісіі выйшаў дакумент, у якім падведзеныя вынікі грамадскіх слуханняў вакол жылой забудовы ў раёне чыгуначнага вакзалу Воршы. Пра іх пачатак наш сайт пісаў яшчэ ў чэрвені.

Улады прызналі, што Аршанскі райвыканкам парушыў правілы правядзення грамадскіх слуханняў з 12 па 26 чэрвеня. Такім чынам, было прызначана другое абмеркаванне.

Агулам, згодна пратаколу грамадскіх слуханняў, уладам паступіла 25 пытанняў, датычных пабудовы. Напрыклад, на пытанне пра кантрольныя пункты і іх блізкасць да раёну забудовы чыноўнікі адказалі, што патрэбны дакумент знаходзіцца пад грыфам «для службовага карыстання», адпаведна, варта думаць, людзям яго не паказалі з гэтай прычыны.

Сярод пяці прапановаў, якія паступілі, улады адпрэчылі тры, на адну (са згадкай Лукашэнкі) адказалі пералікам плянаў па забудове Шчацінкі, а яшчэ на адну адказалі сцвярджальна, што падрыхтуюць шумаабарончыя мерапрыемствы ў рамках праекту.

Камісія рэкамендавала праект да рэалізацыі.

Прачытаць усе пытанні, прапановы і адказы чыноўнікаў можна на сайце райвыканкаму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Праект рэкамендавалі

Падведзеныя вынікі абмеркаванняў па забудове на Дзяржынскага.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение