Гаворка пра моладзевае першынство планеты, да 18 гадоў, якое адбываецца ў чарнагорскай Будве. Выхаванец трэнераў Дзяніса Зайца і Васіля Уласенкі, пад кіраўніцтвам асабістага трэнера Андрэя Сіняка аршанец Андрэй Румянцаў здабыў масяжовы медаль чэмпіянату. Праз траўму пясці беларус не здолеў выйсці на паўфінальны паядынак і пазмагацца за золата, аднак і трэцяе месца на прэстыжным турніры вельмі важнае.
Гэта безумоўны поспех для баксёра, а цяпер трэба рыхтавацца да новага ўзроўню і працягваць кар'еру. Віншуем аршанца!