18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

21:00

-3

3 м/с

1005 гПа

00:00

-3

4 м/с

1006 гПа

03:00

-3

6 м/с

1006 гПа

06:00

-3

6 м/с

1005 гПа

Беларусь, Грамадства

Навучэнцы ўцякаюць

01.10.2014 08:27

2606 праглядаў, 0 каментароў

Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар - адзначаюць у ПЦ "Вясна"

26 верасня з Магілёўскага спецвучылішча закрытага тыпу збеглі 34 навучэнцы. Амаль усе яны на гэты час знойдзеныя. Узрост уцекачоў - 16-18 гадоў. Матыў, па словах парушальнікаў, просты: хацелі вярнуцца дамоў.

Гэта не першы выпадак масавых пабегаў са спецвучылішчаў у Беларусі ў гэтым годзе: 1 чэрвеня 8 навучэнцаў самавольна пакінулі Крывіцкае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №3 закрытага тыпу, размешчанае ў гарадскім пасёлку Крывічы Мядзельскага раёна, Пазней іх адшукалі на Смаленшчыне. Раней жа фіксаваліся выпадкі адзінкавых пабегаў цяжкіх падлеткаў з вучэльняў закрытага тыпу. Па сутнасці, вучылішчы закрытага тыпу гэта нішто іншае як аналаг калоніі.

У рамках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян у Беларусі юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна” даследвалі ўмовы ўтрымання ў спецыяльных вучэбна- і лячэбна-выхаваўчых установах і прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх. Высновы, да якіх яны прыйшлі – несуцяшальныя: Існуючая ў Беларусі сістэма ізаляцыі непаўналетніх правапарушальнікаў мае патрэбу ў пільнай увазе і заканадаўчым ўдасканаленні. Абмежаванне волі дзіцяці паводле закону магчыма не толькі за здзяйсненне злачынства, але і за неаднаразова здзейсненыя асобныя адміністрацыйныя правіны. Непаўналетнім не гарантаваны справядлівы суд пры разглядзе пытання аб накіраванні ў спецыяльныя ўстановы ў парадку грамадзянскага судаводства. Існуе магчымасць несудовага змяшчэння непаўналетняга ва ўстанову МУС для непаўналетніх.

Паводле ПЦ "Вясна"

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Навучэнцы ўцякаюць

Уцёкі навучэнцаў са СпецПТВ набываюць масавы характар - адзначаюць у ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение