17 лістапада «Ворша» адправіцца ў Гомель на сустрэчу з мясцовым «Паперпрамам». Гэта будзе перадапошняя гульня аршанцаў у чэмпіянаце і заключная на чужым полі.
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю і пачнецца, а 14-й гадзіне. Дагэтуль «Ворша» і «Паперпрам» правялі паміж сабою 3 паядынкі, у якіх адну перамогу святкавалі аршанцы, а яшчэ дзве сустрэчы скончыліся ўнічыю.
У Гомлі каманды сустрэнуцца на стадыёне СДзЮШАР-8. Паказ матчу адбудзецца на ютуб-канале федэрацыі футболу. Гульню прапусціць дыскваліфікаваны пасля выдаленне ў папярэдняй сустрэчы абаронца стартаўцаў Сяргей Мельнік.