Міністэрства фінансаў апублікавала справаздачы акцыянерных таварыстваў ўа другі квартал гэтага году. У спісе, канешне, прысутнічаюць і прадпрыемствы Аршаншчыне. Паводле інфармацыі міністэрства самым стратным прадпрыемствам нашага рэгіёну традыцыйна застаецца Мясакамбінат. Яго чысты даход за квартал склаў мінус 40 мільярдаў 98 мільёнаў рублёў. Другое месца па стратнасці, таксама даволі прадказальна, заняло бараньскае прадпрыемства "Тэхніка сувязі" іхны даход склаў мінус 11 мільярдаў 744 мільёны рублёў. У стратных апынуліся таксама Інструментальны завод (-3.155 мільёнаў), ПАК (-5.888 мільёнаў), сырзавод (-4.966 мільёнаў) камбінат будаўнічых матэр'ялаў (-2.742), Оршааграпроммаш (-2.898 мільёны). Не надта добрая сітуацыя з ільнозаводамі рэгіёну. Коханаўскі ільнозавод атрымаў стратаў на 3.561 мільёны. Нядаўна пагарэлы Арэхаўскі ільнозавод напрацаваў мінус 5.108 мільёны чыстага даходу. Толькі Дубровенскі ільнозавод змог выйсці ў плюс, яго даход 333 мільёны.
Шэраг прадпрыемстваў атрымалі скрайне малы даход, але ўсё ж такі выйшлі ў плюс. Так, усяго толькі 1 мільён рублёў за тры месяцы другога кварталу зарабілі Аршанскі райаграсэрвіс і Птушкафабрыка. 5 мільёнаў зарабіў Авіярамонтны завод. Арэхаўскі "Лантан" зарабіў 54 мільёны, Экамол 41 мільён, сельскагаспадарчае прадпрыемства "Прыдубровенскае" - 24 мільёны, прадпрыемства "Абольцы" - 46 мільёнаў рублёў.
Самым прыбытковым акцыянерным таварыствам рэгіёну, на дзіва, стаў Легмаш. Аршанская частка металургічнага камбінату зарабіла за другі квартал 10.211 мільёнаў. Будтрэст №18 зарабіў 6.275 мільёнаў. Малочны камбінат - 3.488 мільёнаў, Талачынскі элеватара - 3.232 мільёны, Юбілейны - 1.984 мільёны, Чырвоны барацьбіт - 1.349 мільёнаў.