У горадзе спадародніку Оршы ў 80-я гады будавалі цагляны завод. Тады па ўсёй краіне ў рамках "Паскарэння" пачалі будаваць розныя прадпрыемствы, але грошы скончыліся і "Паскарэнне" змянілася "Перабудовай". Так завод і застаўся ў выглядзе пустога каркасу. А з цягам часу пустыя руіны пачалі прыцягваць мясцовую моладзь для не зусім здаровага баўлення часу. І, канешне, у месцаў дзе тусуецца моладзь хутка з'яўляецца свая нефармальная назва.
Сэрвіс Google-maps абнаўляецца не толькі амераканскім цэнтрам гэтай кампаніі. Нейкія змены, асабліва тое, што тычыцца розных установаў могуць дадаваць і простыя карыстальнікі. І, відавочна, нехта з наведвальнікаў цаглянага завода вырашыў нефармальную назву фармалізаваць, дадаўшы яе o Google. Цяпер, калі глядзець на мапу Барані, то побач з заводам ёсць значык установы грамадскага харчавання пад назвай "Бишпармачная имени Билли Херингтона".
Хто такі Біллі Херынгтан? Гэта чалавек-мем, чалавек-легенда, які памёр у 2018 годзе. А пры жыцці праславіўся вялікай колькасцю роляў у порна-фільмах. Некаторыя ўрыўкі з такіх фільмаў і сталі з'яўляцца ў сеціве ў выглядзе мемаў, атрымаўшы асаблівую папулярнасць у Японіі. У гэтай краіне ён станавіўся рэкламным твараў цацак для дарослых, у выглядзе яго цела выпускалі цацкі-фігуркі.
А яшчэ далей пайшлі прыкалісты ва Ўкраіне. Так, у горадзе Запарожжа стваралася петыцыя з прапановай перайменаваць плошчу Маякоўскага ў гонар порна-актора. Тлумачылася петыцыя тым, што прыхільнікаў паэзіі Маякоўскага зараз меньш чым прыхільнікаў творчасці Херынгтана. А ў 2022 годзе з'явілася петыцыя, каб адзін з помнікаў Екацярыне Другой замяніць на помнік гэтаму актору.
Канешне, абедзве петыцыі былі адхіленыя, але нарабілі шмат вясёлай шуміхі вакол ідэі.