Гаворка ідзе пра расейскага стэнд-ап коміка Арцемія Астаніна. У Расеі яго абвінавацілі ў распальванні варожасці да асобаў, якія страцілі працаздольнасць. Пасля абвінавачання мужчына паспрабаваў з'ехаць з краіны, але паехаў праз Беларусь дзе і быў затрыманы ў аэрапорце.
Ужо пасля таго як коміка перадалі расейцам, высветліліся непрыемныя падрабязнасці. Па-першае, пры затрыманні беларускія сілавікі яго моцна збілі, зламаўшы рэбры і храбет. Па-другое, перад самай перадачай яму начапілі на шыю мясарубку і так сфатаграфавалі, выклаўшы фотаздымак у агульны доступ. Мясарубка - гэта адсыл да аднаго з жартаў коміка.
Дык вось, гэты самы фотаздымак быў зроблены ў Дубровенскім раёне на памежным пераходзе "Красная Горка". І калі абвінавачанне коміка выглядае спрэчным, то дзеянні беларускіх міліцыянтаў адназначна падпадаюць пад крымінальны кодэкс.