Хочаш стаць грамадзкім кантралёрам і назіраць за свабодай сходаў у Беларусі? Як могуць (ці) павінны паводзіць сябе міліцыянты, удзельнікі і арганізатары?
Пра ўсё гэта на трэнінгу 23 кастрычніка!
На трэнінгу вы даведаецеся:
1. Што такое грамадзкі кантроль;
2. За чым назіраем і чаму;
3. Стандарты мірных сходаў, якія ёсць асаблівасці ў Беларусі;
4. Як ажыццяўляць назіранне на мірных акцыях у нас і ў суседніх краінах.
Навучанне па назіранні будзе адбывацца 23 кастрычніка (чацвер) з 18.30 да 20.30 (месца паведамляецца пасля запаўнення заяўкі). Патрэніравацца ў навыках прадставіцца магчымасць падчас традыцыйнага шэсця і мітынгу памяці продкаў «Дзяды» 2 лістапада (нядзеля).
Для ўдзелу ў грамадзянскім кантролі неабходна:
1. Запоўніць заяўку да 21 кастрычніка ўключна;
2. прайсці трэнінг па назіранні 23 кастрычніка;
3. прыняць удзел у назіранні 2 лістапада і ў наступных назіраннях.
Увага! Грамадскае назіранне адбываецца на добраахвотнай аснове, як функцыя і асабістая пазіцыя ўдзельнікаў, і не аплачваецца арганізатарамі!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную скрыню: [email protected]