06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Выканкам шукае інвестараў

27.10.2014 12:58

6339 праглядаў, 3 каментара

У што Аршанскі райвыканкам прапаноўвае інвестарам укласці грошы

Інвестыцыі ў рэгіён маюць не толькі эканамічнае значэнне, але і сацыяльнае - стварэнне працоўных месцаў, развіццё інфраструктуры. Пры гэтым, насельніцтва звычайна мала цікавіцца тым якія праэкты прапаноўваюцца да рэалізацыі. Аршанскі райвыканкам таксама мае свае прапановы да патэнцыйных інвестараў.

Па ініцыятыве губернатара распрацаваны інвестыцыйны праэкт будаўніцтва вялікага "аб'екта прыдарожнага сэрвісу" каля новай фабрыкі "Салодкая краіна". Паводле парпановы гэта будзе не проста кавярня ці запраўка. Гэта будзе па-сутнасці забаўляльны комплекс каля дарогі. Прадугледжана будаўніцтва крамы, кавярні, матэляў, альтанак, дзіцячага гульнявога комплексу і вальераў з жывёламі.

На вёскі арыентавана мала праэктаў, акрамя Ліпак, побач з якімі прапануецца рэалізацыя папярэдняга праэкту ўвагу інвестараў звяртаюць толькі на вёску Хімы. У Хімах прапануецца стварыць завод па розліву мінеральнай вады.

На "Аршанскім камбінаце будаўнічых матэр'ялаў" у Копысі прапаноўваецца арганізацыя вытворчасці "клеенай прэсаванай шашкі для паддонаў", на аршанскім "Оршабудматэр'ялы" прапаноўваецца запуск вытворчасці сухіх будаўнічых сумясяў, гэты праэкт ацэньваецца прыблізна ў 300.000 даляраў.

На прадпрыемстве "Белама плюс" прапаноўваецца стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці па перапрацоўцы саломы ў пелеты. Кошт праэкту ацэньваецца ў 1,1 мільёна даляраў.

Самы дарагі сярод ацэненых праэктаў - будаўніцтва і запуск комплекса па перапрацоўцы свініны і ялавічыны ў Балбасава. Плануецца, што такі комплекс будзе перапрацоўваць да 250 тон прадукцыі ў суткі. Кошт праэкту амаль 95 мільёнаў даляраў.

Ужо зараз выканкам шукае інвестараў для будаўніцтва гандлёвых цэнтраў у Барані і ў Оршы па вуліцы Паркавай, у раёне новай забудовы на Сельгастэхніцы. У будучым інвестыцыйны праэкт плануецца стварыць для гандлёвага цэнтру на тэрыторыі былой бальніцы на Заходняй.

Сярод, хутчэй, не камерцыйных праэктаў - будаўніцтва спортзалі і басейна ў Барані і будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў Балбасава.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Выканкам шукае інвестараў

У што Аршанскі райвыканкам прапаноўвае інвестарам укласці грошы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение