Справа ў тым, што два вядомых удзельнікі Бітвы пад Оршай - Станіслаў Ляскоўскі і Станіслаў Арона - былі ў свой час пахаваныя ў вёсцы Гайна, якая сёння знаходзіцца ў Лагойскім раёне. Пахаваныя яны былі ў мясцовым касцёле пра што і захавалася памяць. У часы Другой Сусветнай вайны касцёл быў пашкоджаны, а пасля вайны цалкам знішчаны. У гэтым годзе сябры Партыі БНФ ужо рабілі папярэднюю вандроўку на месца пахавання герояў Аршанскай перамогі. 1 лістапада ў дзень шанавання памерлых, некалькі сяброў Партыі БНФ на чале са старшынём Аляксеем Янукевічам наведалі Гайну дзе ўсталявалі крыж "у гонар герояў Аршанскай бітвы Станіслава Ляскоўскага і Станіслава Арона і ўсіх змагароў за Бацькаўшчыну".
Фота з сайту Партыі БНФ