Перад гульнёй гледачам прапаноўвалі прагаласаваць за лепшага гульца сезона.
Сам матч пакінуў дваістыя ўражанні. Ужо на 2-й хвіліне госці адкрылі лік. На 14-й хвіліне "чырвона-сінія" маглі падвоіць лік, але аршанцам удалося выбіць мяч з самай лініі брамы. На 20-й хвіліне Ламака прадэманстраваў кульбіт, якім ужо аднойчы праславіўся на ўвесь свет. На жаль, гэтым разам Андрэй прамахнуўся. У дададзены да 1-га тайму час Аляксандр Лужанкоў выйшаў сам-насам з брамнікам гасцей, аднак рэферы зафіксаваў афсайд, што выклікала шэраг спрэчак, а сам нападнік "Оршы" за нязгоду атрымаў жоўтую картку.
У другой палове "сіня-белыя" завалодалі ініцыятывай. Зрэшты, "чырвона-сінія" паспявалі пагражаць гаспадарам на контратаках. Незадоўга да канца сустрэчы "Орша" адквітала мяч, забіў Віталь Данілкоў. Правесці яшчэ адзін мяч пасля трапнага стрэлу капітана аршанцы не змаглі, хаця магчымасці для гэтага мелі. Нічыя 1:1.
Астатнія вынікі:
Прамень - Беліта-Вітэкс - 2:1
Жлобін - Кобрын - 1:3
Ждановічы - Крумкачы - 1:2