Яшчэ ў мінулым сезоне "Атлант-Д" быў вядучым клубам дывізіёну Б чэмпіянату Беларусі па валейболе. Аднак цяпер пастаўцы маюць некаторыя праблемы, праз гэта яны ідуць на перадапошнім месцы ў чэмпіянаце. Суботні матч "Узлёт" упэўнена выйграў з лікам 3:0 (25:10 25:12 25:17).
Матч у нядзелю стартуе аб 11:00 у спорткомлексе па вуліцы Якубоўскага. Уваход вольны.