Міністэрства фінансаў апублікавала традыцыйную штоквартальную статыстыку дзейнасці беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў, на гэты раз статыстыка тычыцца трэцяга кварталу 2014 года. Для зручнасці, парпануем нашым чытачам спісы з 10 самых стратных і дзесяці самых прыбытковых прадпрыемстваў Талачынскага, Дубровенскага і Аршанскага раёнаў.
Традыцыйна, самым стратным прадпрыемствам Аршаншчыны стаў Аршанскі мясакамбінат, за тры месяцы яго чысты прыбытак склаў мінус 59.465 мільёнаў рублёў. Для нашага мясакансервавага гэта не ўпершыню/ Ужо каторы год страты прадпрыемства кожныя тры месяцы складаюць ад 4 да 5 мільёнаў даляраў ЗША у эквіваленце. Стратнымі аказалі два з трох ільнозаводаў рэгіёну - Арэхаўскі за тры кварталы зарабіў мінус 8.785 мільёнаў рублёў, Коханаўскі - мінус 4.654 мільёны і толькі Дубровенскі завод атрымаў чыстага прыбытку ў 1 мільён рублёў за тры месяцы работы. Усяго толькі 1 мільён зарабіла і Аршанская птушкафабрыка.
Найбольш даходным прадпрыемствам стаў Легмаш - 12.975 мільёнаў рублёў. Надзіва сярод 10 самых стратных прадпрыемстваў не аказалася аніводнага сельскагаспадарчага - усе гэтыя прадпрыемствы прамысловыя з вялікай колькасцю работнікаў.
Топ-10 самых стратных ААТ рэгіёну:
1. -59.465 Аршанскі мясакансервавы камбінат
2. – 17.736 Тэхніка сувязі
3. – 8.785 Арэхаўскі ільнозавод
4. – 8.682 ПАК
5. – 6.313 Оршааграпраммаш
6. – 5.273 Оршасырзавод
7. – 4.654 Коханаўскі ільнозавод
8. – 3.120 Аршанскі інструментальны завод
9. – 2.057 Аршанскі камбінат будаўнічых матэр’ялаў
10. – 1.924 Амкадор-КЭЗ
Топ-10 самых прыбытковых ААТ рэгіёну:
1. 12.975 Легмаш
2. 8.755 Юбілейны
3. 4.230 Якубава-Агро
4. 3.853 Боброво-Агро Дубровенского района
5. 3.844 Талачынскі райаграсэрвіс
6. 3.479 Стройтрест №18
7. 3.161 Талачынскі элеватар
8. 2.675 Маяк Высокае
9. 2.407 Задроўе
10. 2.280 Каманіна Дубровенскага раёну