"Заўтра тваёй краіны" са спасылкай на дадзеныя міністэрства сельскай гаспадаркі апублікавала ў абсалютных лічбах сярэднюю колькасць пагалоўя ў мінулым і гэтым годзе - пасля змагання з эпідэміяй Афрыканскай чумы свіней - на буйнейшых свінакомплексах краіны. Аўтарам публікацыі міністэрства не змагло даць дадзеных па пагалоўю свіней у прыватных гаспадарках - у адрозненні ад дзяржаўных прадпрыемстваў у іх жывёлу прымушалі забіваць.
У спіс інтэрнэт-выдання патрапіла два свінакомплекса Аршаншчыны і калі па ўсёй краіне пагалоўе вырасла прыблізна на 3% не зважаючы на хваробу, то на Аршанскіх прадпрыемствах яна знізілася.
Так, на "Юбілейным" у 2012 годзе сярэдняе пагалоўе складала 33.014 галоў, а ў 2013 32.474 - падзенне зусім малое. А вось на прадпрыемстве "Дубровеньскі", дзе па дадзеных "Заўтра тваёй краіны" афіцыйна было зафіксавана захворванне, падзенне склала аж 19,5 працэнтаў. У 2012 сярэдняе пагалоўе складала 22.246, у 2013 - 17.910