Нядаўна "Экамол" дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Беларусі, упершыню ў сваёй гісторыі. Але саступіў віцебскаму "ВітЭну". У першым матчы пасля навагодняе паўзы "Экамол" перагуляў салігорскі "Гарняк", які ішоў і цяпер ідзе вышэй за аршанцаў у турнірнай табліцы. Прычым "Экамол" перамог з лікам 6:0!
Ну а 25-га студзеня ў Горадні аршанцы сустрэнуцца з абсалютнымі лідэрамі чэмпіянату 1 лігі - клубам УУС-Дынама. На дадзены момант "міліцыянеры" выйгралі 8 матчаў з 8 праведзеных і маюць максімальныя 24 пункты. "Экамол" саступае гарадзенцам цэлых 14 пунктаў.