У турнірах розных катэгорый праведзеныя ўжо 7 тураў. Да заканчэння фестывалю застаецца згуляць 8 і 9 туры. У турніры катэгорыі F (2007 год нараджэння і менш) лідзіруе аршанец Міхей Навуменка. Юны аршанец на дадзены момант выйграў усе 7 партый! У турніры майстроў на 4-й пазіцыі ідзе Станіслаў Цыганчук, які мае 4,5 балы і адстае ад лідэра роўна на 1 пункт.
Турнір скончыцца 25-га студзеня.