Аршанцы не аддалі "Лакаматыву" ніводнага сэту - 3:0. Першая партыя выявіла найбольшы разрыў - 25:10. Далей барацьба пайшла боль-менш роўная, аднак у вырашальныя моманты аршанцы дэманстравалі характар, якога бракавала камандзе з Баранавічаў. Цяпер "Узлёт" мае 46 пунктаў супраць 51 у "Лакаматыва".
У выпадку перамогі ў нядзельным матчы, які стартуе а 12:00, "Узлёт" зусім блізка падойдзе да 2-й пазіцыі ў турнірнай табліцы дывізіёну Б чэмпіянату Беларусі.
Узлёт (Орша) - Лакаматыў (Баранавічы) - 3:0 (25:10 25:18 25:19)