Як распавёў нашаму карэспандэнту старэйшына вёскі Стаўры Ігар Грышанаў, на памятнай пліце ўвекавечаны імёны жыхароў Стаўроў і Пуцяціна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Некаторыя з іх сталі ахвярамі 2-х карных аперацый, якія пракаціліся па акупаванай вёсцы. Хтосці загінуў на фронце.
Па словах Грышанава, у 1944 годзе, адступаючы, немцы хацелі спаліць вёску, размешчаную на берагах Куцеенкі. І толькі адважныя дзеянні трох жанчын - сялянак, якія аддалі фашыстам апошнія запасы прадуктаў, выратавалі родныя Стаўры і Пуцяціна.
Жыхары вёскі і цяпер ганарацца сваім мінулым, захоўваюць памяць аб тых трагічных часах. Ля памятнага знака заўсёды падтрымліваецца чысціня і парадак.