Свята-Пакроўскі жаночы манастыр у Талачыне, унікальны ў сваім родзе помнік архітэктуры, выкананы ў стылі віленскага барока больш за 400 гадоў таму, не адстае ад сучасных павеваў інтэрнэт-культуры. Так з пачатку гэтага месяца пачаў сваю працу сайт манастыра, асобны інтэрнэт-рэсурс, на старонках якога можна даведацца пра жыццё манастыра і яго святынях, створаны з мэтай аб'яднаць праваслаўных людзей для выратавання душы, у справах любові, міласэрнасці, веры духоўнага ўзрастання. На дадзены момант сайт знаходзіцца на стадыі напаўнення кантэнтам, таму ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у арганізацыі працы інтэрнэт-рэсурсу. Нататкі, фатаграфіі, малюнкі, вершы, прозу можна даслаць на электронны адрас рэдакцыі [email protected].
Акрамя гэтага з 1 студзеня ў манастыры пачаў працу Цэнтр асветы і міласэрнасці «Пакроў». Сваёй мэтай Цэнтр ставіць арганізацыю місіянерскай, катэхізатарскай, духоўна-асветніцкай і сацыяльнай дзейнасці сярод насельніцтва г. Талачын і Талачынскага раёна і перш за ўсё ў дзіцячым і моладзевым асяроддзі. Для працы ў Цэнтры запрашаюцца ўсе жадаючыя. Кожны знойдзе да чаго прыкласці рукі і сэрца.
Старадаўні будынак Свята-Пакроўскага храма пабудаваны канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам у ансамблі базыльянскага манастыра. У склад манастыра ўваходзілі касцёл, манастырскі жылы корпус і школа. У 1796 г. касцёл быў ператвораны ў уніяцкую царкву, а ў 1804 г. - у праваслаўны храм, які быў асвечаны ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Манастыр ліквідавалі па прычыне малой колькасці насельнікаў. Свята-Пакроўскі храм стаў прыпісаны да Свята-Ўспенскага жаночага манастыра г. Оршы. У гады савецкай улады прыходу належыў толькі будынак храма. Будынак кляштара быў аддадзены ваенкамату, а будынак школы - пазаведамаснай ахове. У 1996 г. прыходу быў перададзены будынак былога жылога корпуса кляштара, за прыходам была замацаваная і тэрыторыя, прылеглая да будынка. У 2004 г. манастыр быў адроджаны.