У мінулым туры на сваёй пляцоўцы "Экамол" бліскуча перагуляў баранавіцкі "Лакаматыў" 7:1.
У 11-м туры наша каманда згуляе ў Навалукамлі з мясцовым "Энергетыкам". На дадзены момант "Экамол" знаходзіцца на 3-м радку табліцы з 17 баламі. Лідэр - "Дынама"-УУС з Гародні мае 31, дарэчы, "Экамол" адзіная каманда, якая здолела адабраць пункты ў гарадзенцаў. "Энергетык" мае 15 пунктаў і займае 5-ты радок.
У 1-й лізе чэмпіянату Беларусі па міні-футболе ёсць і не самая прыемная навіна. Менскі клуб БЭМ адмовіўся ад далейшай барацьбы, ва ўсіх астатніх матчах яму залічаныя паразы з лікам 0:5.