Урад апублікаваў спіс "юрыдычных асобаў, якія забяспечваюць функцыянаванне стратэгічна значных галінаў эканомікі і (або) іншыя важныя дзяржаўныя патрэбы".
Па вялікім рахунку, пападанне ў такі спіс дае толькі адну перавагу - да прадпрыемства не можа быць прымененая працэдура банкруцтва.
Сярод усіх прадпрыемстваў Аршаншчыны і бліжэйшых раёнаў у спіс патрапіла толькі бараньская "Тэхніка сувязі", якая сёння належыць Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму комплексу.
У ліку іншых "спіскавых" прадпрыемстваў ёсць тыя якія нейкім чынам прысутнічаюць і ў нашым рэгіёне, але кіруюцца з іншых гарадоў.