Міні-футбольны клуб "Экамол" у чарговым туры чэмпіянату Беларусі ў 1-й лізе прыме ЦТДМ-"Вікторыю" з Барысава. На дадзены момант пасля 11 матчаў барысаўчане ідуць на апошнім 8-м месцы ў групе "А", набраўшы ўсяго 4 балы. У "Экамола" 20 пунктаў у 12 матчах і 3-я пазіцыя.
Гульня адбудзецца 14 лютага на паркеце СДзЮШАР №2 і распачнецца а 14:00.