Дом культуры ў Вусці Аршанскага раёна (дырэктар - Аляксей Сімаш) прызнаны лепшым домам культуры Віцебшчыны. Гэта рашэнне прынятае на спецыяльнай сустрэчы ў Віцебску, на якой вызначаліся лепшыя ўстановы культуры нашага рэгіёну.
Але, нагадаем, далёк не ўсе культурныя ўстановы нашага рэгіёну існуюць без праблем. Некаторым пагражае закрыццё і знікненне. Напрыклад, Дом культуры ў Стаўрах Аршанскага раёна, які вырашылі знішчыць улады.