Выстава адкрыецца 27 чысла а 17-00. Аматарам мастацтва свае работы прадставяць аршанец мастак-графік Павал Сідаровіч і мясцовы скульптар Юрась Палякоў. Павал Сідаровіч ужо прэзентоўваў гэтыя гравюры ў Полацку і Оршы (у музеі Караткевіча). Ён прадставіў гледачу поўны беларускі алфавіт. На кожнай кампазіцыі прадстаўлена адна літара нашага алфавіту, хлопчык (як галоўны герой які дапамагае зразумець каштоўнасць мовы), прадметы ў якіх выкарыстоўваецца прадстаўленая літара і тлумачальная запіска са словамі на гэтую літару.
Юрый Палякоў у сваю чаргу прадставіць скульптуры вядомых беларускіх дзеячоў і адлюстроўваючыя культурныя каштоўнасці нашага народу.