Міжнародны авіясалон Dubai Air Show-2013 стаў першым спецыялізаваным мерапрыемствам дзе верталёты Балбасаўскай зборкі былі прэзентаваныя шырокай публіцы. І ўдзел у выставе прынес поспех. На дадзены момант вядуцца перамовы з непасрэднымі патэнцыйнымі заказчыкамі з Бліжняга Ўсходу.
Мі-8МСБ і Мі-2 МСБ1 адразу распрацоўваліся з разлікам на гэты рынак. Менавіта таму характарыстыкі нашых верталётаў дазваляюць ім работаць пры спёцы ў 50-55 градусаў. Эксперты ацэньваюць перспектывы Балбасаўскіх Мі ў дадзеным рэгіёне як вельмі высокія.
Нагадаем, што ў наступным годзе на Аршанскім авіярамонтным заводзе плануецца сабраць 20 верталётаў.