Футбольны клуб "Орша" вядзе падрыхтоўку да чэмпіянату 1-й лігі - узроўню, на якім клуб ня быў ужо 10 сезонаў. Падрыхтоўка сур'ёзна ўскладнена тым фактам, што камандзе па-ранейшаму няма на чым ездзіць. Клуб то ня можа выехаць на гасцявы матч, то едзе на легкавых аўтамабілях.
Так было і 29-га сакавіка. Аршанцы паехалі ў даволі блізкі Віцебск на аўтамабілях, аўтобуса яны не дачакаліся. Тым часам, старт чэмпіянату прызначаны на 18-га красавіка. Інфармацыя пра адсутнасць аўтобуса ў іншых каманд 1-й лігі не паступала, хутчэй за ўсё, "Орша" застаецца "ўнікальным" у гэтым плане клубам.
З нагоды пастаянных фінансавых і арганізацыйных праблемаў "Оршы" ў інтэрнэце ствараюцца новыя мемы - жартоўныя і іранічныя карцінкі. Прывядзем вам некалькі прыкладаў.