У Менску адбылося пасяджэнне ліцэнзійнага камітэту Беларускай федэрацыі футбола, куды на гэтым тыдні ўвайшла і "Орша". 13 клубаў з 16, якія заявіліся на 1-ю лігу, атрымалі ліцэнзіі. Траім клубам адмоўлена ў іх выдачы: гэта магілёўскі "Дняпро", які летась выляцеў з Вышэйшай лігі, "Рэчыца-2014" і "Смалявічы". У гэтых камандаў ёсць трое сутак для падачы апеляцыі.
7 красавіка адбудзецца лёсаванне чэмпіянату, "Орша" даведаецца на поўны каляндар сезону.