"Экамол" сустракаўся з "Вадаканалам" і зарабіў перамогу 7:4. Тры мячы забіў Хоміч, па два галы на рахунку Канстанцінава і Кіташова. Цікава і тое, што ў другім тайме каманда з Аршанскага раёна зусім не дапусціла парушэнняў правілаў.
Цяпер "Экамол" займае 4-е месца ў фінальным турніры, маючы 8 пунктаў. Наперадзе "Агракамбінат Паўднёвы" - 17, "УУС-Дынама" - 16 і "Жлобін" - 10.