00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Талачын без святла

15.04.2015 12:01

3382 прагляду, 7 каментароў

Перад абласнымі Дажынкамі жыхары Талачына будуць да 3-х сутак сядзець без электраэнергіі.

Улады Талачынскага раёну вырашылі, што за грошы на падрыхтоўку да сёлетняга абласнога «сельскагаспадарчага сьвята» трэба выправіць адным махам усё, што не рэканструявалася дзесяцігодзьдзямі.

Напрыклад, ліквідаваць такія даўнія праблемы Талачына, як зношанасьць высакавольтных лініяў. І працы ў гэтым кірунку чакаюцца настолькі глябальныя, што насельнікі шасьці вуліц разам з бліжэйшымі завулкамі будуць вымушаныя па некалькі дзён — аж да трох сутак — жыць без электрычнасьці.

Празь мясцовую газэту «Наша Талачыншчына» жыхароў райцэнтру папярэджваюць, каб яны чакалі аб’яваў пра тэрміны адключэньняў і «загадзя паклапаціліся пра месцы захоўваньня прадуктаў», каб тыя не сапсаваліся. Адпаведна, некаторым талачынцам давядзецца на пэўны час застацца без тэлебачаньня, інтэрнэту, магчымасьці скарыстацца пральнай машынай ды іншымі бытавымі прыборамі, ды правесьці колькі вечароў упоцемках. Зразумела, такія пэрспэктывы нікога ня цешаць, асабліва сем’і з малымі дзецьмі.

Усяго да абласных «Дажынак» зьбіраюцца адрамантаваць 95 аб’ектаў у Талачыне — гэта і дзіцячыя ўстановы, і раённы Дом культуры, дзе будуць праходзіць «дажыначныя» сьвяткаваньні, і пункты грамадзкага харчаваньня, і некалькі прадпрыемстваў.

Штаб падрыхтоўкі да «Дажынак», сфармаваны з абласнога і раённага кіраўніцтва, быў вымушаны канстатаваць, што вялікіх сродкаў будзе вымагаць рамонт дарог, якога тут не бывала гадамі, перадае радыё "Свабода". Таксама чыноўнікі ўжо прызнаюць, што да восені дарабіць усе аб’екты, можа, і ня ўдасца — на некаторых сёлета заплянавана толькі распачаць рэканструкцыю. І што на добраўпарадкаваньне жылога сэктару, асабліва далей ад цэнтру Талачына, фінансавых сродкаў яўна ня хопіць.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Талачын без святла

Перад абласнымі Дажынкамі жыхары Талачына будуць да 3-х сутак сядзець без электраэнергіі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение