Сустрэча з кіраўнікамі Таварыства беларускай мовы распачалася з абмеркавання палітычных пытанняў. Алена Анісім яшчэ ў мінулым годзе заявіла, што будзе балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, а ТБМ выступіла ініцыятарам правядзення Кангрэсу за незалежнасць - гэтыя пытанні і далі старт сустрэчы.
У другой частцы сустрэчы слова меў Алег Трусаў, ён прадэманстраваў дакументальны фільм пра аднаўленне архітэктурных помнікаў у нашай краіне, у якім выступіў і як эксперт, і як адзін са сцэнарыстаў. А пад канец сустрэчы распавёў пра сваю нядаўнюю кнігу "Кароткая гісторыя архітэктуры Беларусі", падарыў некалькі асобнікаў сябрам Таварыства і ўручыў пасведчанні новым сябрам ТБМ.
Прапануем вашай увазе відэа з першай частцы сустрэчы.
На відэа: Алена Анісім пра кангрэс за незалежнасць
На відэа: Алена Анісім пра свае задачы на прэзідэнцкія выбары