Гэта будзе паядынак 3-га туру першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Пасля двух матчаў аршанцы апынуліся на 12-м радку ў табліцы, гульцы "Ліды" на 15-м, перадапошнім. У "Оршы" 1 пункт, у "Ліды" пакуль дзве паразы.
Мінулы раз каманды сустракаліся ў 2011 годзе, калі абодва клубы выступалі ў 2-й лізе. Тады матч у Оршы скончыўся ўнічыю 0:0, а гульня ў Лідзе прынесла расчараванне аршанцам - 1:8. Гэта адна з найбуйнейшых паразаў "Оршы" за ўсю гісторыю, горш было толькі 1:9 і 0:8.
Матч адбудзецца 3 траўня а 15:00 на стадыёне "Старт" у горадзе Ліда. Гульню абслужыць суддзя Павел Каранец з Жодзіна.