У параўнанні з Аршанскім, па Дубровенскім раёне Белстат даў лепшыя лічбы сацыяльна-эканамічнага развіцця. За перыяд студзень-сакавік 2015 года у параўнанні з такім жа перыядам мінулага году большасць паказчыкаў мала змянілася. Больш як на 300 чалавек зменьшылася насельніцтва Дубровеншчыны, на 55 чалавек скарацілася колькасць людзей занятых у эканоміцы. Крыху больш чым на 3 мільярды рублёў вырас аб'ём прамысловай вытворчасці.
Значна вырасла вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі, акрамя пагалоўя кароў - яно скарацілася. Значна скараціўся раздробны тавараабарот у раёне.
Затое ў раёне адзначаны добрыя паказчыкі ў знешнім гандлі. З 316,8 тысяч даляраў ЗША да 500,4 вырас экспарт, а імпарт скараціўся з 302,9 да 60,3. Адпаведна, станоўчае сальда змянілася з 13,9 тысяч даляраў да 440,1 тысячы. Для асобна ўзятага раёна гэта выдатны паказчык, але на ўзроўні вобласці гэта ўсяго толькі 0,2% экспарта. У такім жа перыядзе 2014 года Дубровеншчына давала 0,1 % абласнога экспарту.
Пры добрым росце сальда знешняга гандлю, іншыя фінансавыя паказчыкі усё яшчэ далёкія ад ідэалу. Растуць запазычанасці, акрамя запазычанасці па падатках і зборах - яна знізілася, хаця ўсё адно ёсць. Найбольш вырасла запазычанасць па крэдытах - з 15.099 да 25.721 мільёнаў рублёў.