00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Палітыка

Улады не прызналі Грышанава

08.05.2015 10:29

3337 праглядаў, 3 каментара

Старэйшына вёскі Стаўры рыхтуе зварот у пракуратуру на дзеянні кіраўніцы сельвыканкаму

Ужо больш за тыдзень прайшло як жыхары вёскі Стаўры аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру Ігара Грышанава на пасаду старэйшыны. Але Бабініцкі сельскі выканкам не пагадзіўся з такім адзінадушшам сялянаў. Нагадаем, што сход праходзіў па ініцыятыве сельвыканкама і на ім усе 32 прысутных Стаўроўца аднагалосна прагаласавалі за Грышанава. Старшыня выканкаму Марына Матвеева спрабавала вылучыць свае кандыдатуры на гэтую пасаду, але гэтыя людзі падтрыманыя не былі.

І вось, прайшоў час - 5 траўня Грышанаў як старэйшына абраны жыхарамі пазваніў у сельвыканкам з просьбай адрамантаваць да 9 траўня агароджу каля могілак, якая была зламаная трактарам. Па словах Ігара, Марына Матвеева па тэлефоне адказала Грышанаву, што ён не з'яўляецца старэйшынам і яна сама вырашыць што і калі рамантаваць. Канешне ж, агароджа так і засталася не адрамантаванай. Затое на вясковай дошцы аб'яваў з'явілася афіцыйнае паведамленне пазіцыі сельвыканкама: «Па выніках праведзенага сходу грамадзян, ініцыятарам якога быў Бабініцкі сельскі выканаўчы камітэт, прапанаваныя старшынёй сельсавета кандыдатуры Шульгіной Р.Т. і Сліжовай А.Б., як старэйшыны населенага пункта, падтрыманы не былі. Кандыдатура Грышанава І.І. на галасаванне не выносілася, таму што ён з’яўляецца пастаянным жыхаром Оршы і пражывае там у сваёй кватэры. Таму ў цяперашні час пытанне аб выбранні старэйшыны вёскі не вырашана.

Усім грамадзянам па надзённых пытаннях звяртацца ў Бабініцкі сельсавет па нумарах тэл 8033-399-99-87, 28-69-86, 28-69-72.

Кожны чацвер з 11.30 да 13.00 будзе ажыццяўляцца выязны прыём грамадзян старшынёй Бабініцкага сельсавета на месцы прыпынку аўтакрамы».

Пры тым, што у пашпарце Грышанава месцам яго пражывання лічыцца менавіта яго дом у Стаўрах.

Цяпер на дзеянні старшыні Бабініцкага сельскага выканкаму Ігар Грышанаў рыхтуе заяву ў пракуратуру.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Улады не прызналі Грышанава

Старэйшына вёскі Стаўры рыхтуе зварот у пракуратуру на дзеянні кіраўніцы сельвыканкаму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение