Злёт клубаў юных ратавальнікаў прайшоў у Віцебску 20 мая. Да таго з 23 красавіка па 7 траўня па вобласці праходзілі "Занальныя туры". Злёты ратавальнікаў гэта, па-сутнасці, спаборніцтвы паміж юнакамі. Наш занальны тур 7 мая скончыўся перамогай каманды аршанскай гімназіі №1, другое месца, саступіўшы ўсяго толькі 1 бал заняла каманда дубровенскай школы №2.
Сустрэча юных ратавальнікаў у Віцебску скончылася перамогай каманды з Наваполацку, другое месца занялі лепельчане. Трэцяе месца дасталося аршанцам а чацвертае, зноў саступіўшы 1 бал, занялі школьнікі з Дуброўна.
Фота паводле сайта МНС