Агулам лібералы падавалі заяўку на 6 пікетаў. З іх тры павінны былі прайсці 24 мая ў вызначаных для такіх мерапрыемстваў месцах: каля кавярні "Аронія", у Парку Герояў і ў парку Ільнокамбіната. Яшчэ тры павінны былі прайсці на тых жа месцах 25 мая. Мэта пікетаў: давесці да жыхароў гораду пазіцыію партыі пра недапушчэнне увядзення ў краіне прымусовай працы, якая прадугледжана Дэкрэтам прэзідэнта №3.
Але, традыцыйна, для Оршы заяўкі на пікеты закруціліся на "каруселі" забаронаў. Міліцыя адмовілася падпісваць з арганізатарамі дамову на ахову парадку матывуючы гэта тым, што на правядзенне пікетаў не даў дазвол выканкам. А выканкам у сваю чаргу матываваў сваю адмову тым, што арганізатары не заключылі дамову з міліцыяй. Медычныя работнікі як і раней спаслаліся на тое што ў іх прэсс-куранце паслугаў не прапісана платнае абслугоўванне масавых мерапрыемстваў, хаця без аказання такой паслугі масавае мерапрыемства паводле закона правесці немагчыма.