Пасля планавых прафілактычных работаў Лядовая арэна зноў запрашае пакатацца на каньках. Лёд быў зачынены з 20 красавіка. Планавалася, што арэна запрацуе зноў на поўніцу 11мая, але атрымалася крыху пазней.
У нядзелю 24 мая масавае катанне распачынаецца з 13-00 да 22-00. Кошт квітка для дарослых - 30.000, дзіцячы (да 14 год пры прад'яўленні дакуманта) - 15.000. Пракат канькоў - 18.000, заточка канькоў - 28.000 рублёў.